s102_a6710_sivchik.jpg

Вячаслаў Сіўчык

Адукацыя

У 1984 г. скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Праца

Працаваў па спэцыяльнасьці – малодшым навуковым супрацоўнікам, потым геолягам у Грузіі, Беларусі. Малодшы навуковы супрацоўнік Гагрскай прыбярэжнай лябараторыі навукова-вытворчага аб’яднаньня “Грузморберагабарона” (1984–1988, Грузія).

Геоляг Цэнтральнай геахімічнай партыі Беларускай гідрагеалягічнай экспэдыцыі вытворчага аб’яднання “Беларусгеалогія” (1988–1997).

Працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займаўся пытаньнямі экалёгіі і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябра Сойму (1991), сакратар, адказны сакратар управы БНФ «Адраджэньне» (1995), старшынём камісіі Сойму БНФ па сувязях з рабочым рухам (1999), намесьнік старшыні БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ (1999).

Куратар управы БНФ па Гарадзенскай вобласьці. Пры яго актыўным удзеле стваралася большасць раённых арганізацыяў БНФ у Гарадзенскае вобласьці.

11 студзеня 2003 рашэньнем Сойму БНФ выключаны з партыі БНФ “за дэструктыўную дзейнасьць... і непадпарадкаваньне рашэньням Сойму”. Гэтае рашэньне адменена, як нестатутнае на XIV Зьезьдзе Партыі БНФ 10 верасьня 2011.

Старшыня Асацыяцыі прыхільнікаў парлямэнтарызму (1998–1999), кіраўнік сакратарыята Кангрэса дэмакратычных сіл (2000), каардынатар міжпартыйнага цэнтру па вылучэньні прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў (2001).

Галоўны рэдактар бюлетэня “Кірмаш” з моманту яго стварэння (верасень 1998). Вядомы як заяўнік і арганізатар вулічных акцыяў дэмакратычнае апазыцыі, у тым ліку: Дня волі (1996, 1997, 2000, 2001); Чарнобыльскага шляху (1996–2001).

Ініцыятар стварэньня шэрагу грамадзкіх арганізацыяў ("Малады фронт", Беларускі жаночы рух "За адраджэньне Айчыны" і іншых). У 2004 годзе – каардынатар беларускіх удзельнікаў украінскае Памяранцавай рэвалюцыі. У сакавіку 2006 году адзін з арганізатараў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Цяпер зьяўляецца кіраўніком сэкцыі “Мэмарыял” Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра вялікай і малой рады ЗБС “Бацькаўшчына”. З 01.01.2010 секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры спыніла сваю дзейнасць з-за невыканання Пастановы Прэзідыума РС ГА БДТАПГК ад 07.10.2010 г.

Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнае адказнасьці за грамадзкую дзейнасьць, быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманьні (у прыватнасьці, у 1998дастаўлены ў 3-ю гарадзкую бальніцу з дыягназам “зрушаньне мозгу”); пасьля шэсьця і мітынгу 26 красавіка 1996 беспадстаўна затрыманы па крымінальным абвінавачваньні, выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе толькі пасьля 21-сутачнай галадоўкі, сама справа спыненая ў сакавіку 1997. Шмат разоў быў зьняволены на 10-15 сутак.

У Старадароскім мастацкім музеі экспануецца твор Анатоля Крывенкі ”Партрэт Сіўчыка Вячаслава” (2007).

Сям'я

Жанаты. мае сыноў Вітаўта й Васіля

З 2011 -- експерт Українського клубу.

З 2014 -- голова Міжнародної ради УК.