
Фэст беларускага року "Права быць свабодным"
13.09.2007
Беларускі рок-фэст «Права быць свабодным» пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасьня. Імпрэза мае на мэце зьвярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасьці, права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку, свабодна перамяшчацца і камунікаваць.
«Права быць свабодным» пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадзкіх уладаў.
Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасьня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Ўкраінкі.
Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок.
Вызначаныя удзельнікі фэсту: ZET, Крама, Neuro Dubel, ULIS, Indiga, Znich, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна (Беларусь) і Тінь Сонця (Украіна).
Шукаюцца магчымасьці для ўдзелу зоркі украінскай рок-музыкі.
Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачаньне. Але тэлевэрсію можна будзе пабачыць і на беларускім канале «БелСат», які пачне працаваць напрыканцы году.
Ініцыятар правядзеньня фэсту - «Беларуская Музычная Альтэрнатыва».
Партнёры: студэнцкая ініцыятыва «СтудФармат» і «Эўрапейскае радыё для Беларусі».
Варта адзначыць, што на Украіну ня трэба віза і штамп на выезд ва ўсе краіны сьвету. Для жадаючых паехаць будуць арганізаваныя аўтобусы. Запісацца і атрымаць усю інфармацыю пра іх можна па тэл. 1948887, 5789708
Інтэрнэт-старонкі фэсту:
fest_svabody.livejournal.com
www.myspace.com/fest_svabody
Сувязь з арганізатарамі праз эл.пошту fest.svabody@gmail.com









